Свабодныя матэрыялы
Свабодныя матэрыялы (таксама выкарыстоўваюцца тэрміны свабодны кантэнт, свабодная інфармацыя ці свабодны змест) — тэксты, выявы, музыка, праграмнае забеспячэнне і іншыя працы, ліцэнзія якіх дазваляе выкарыстоўваць іх змест для любых мэт (уключаючы камерцыйныя): капіраваць, змяняць і распаўсюджваць змененыя версіі.
Усе творы, якія перайшлі ў грамадскі набытак, з'яўляюцца свабоднымі матэрыяламі. Распаўсюджванне свабодных матэрыялаў, якія не з'яўляюцца грамадскім набыткам, ажыццяўляецца на падставе адмысловых ліцэнзійных дамоў.
Ліцэнзіі
[правіць | правіць зыходнік]Як і ліцэнзіі на свабоднае праграмнае забеспячэнне, ліцэнзіі на свабодны змест могуць быць «copyleft» ці «не copyleft». Ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне часта падыходзяць і для прац іншых відаў.
Прыкладамі ліцэнзіў «copyleft» з'яўляюцца Design Science License (DSL) и GNU Free Documentation License (GFDL).
FreeBSD Documentation License — прыклад ліцэнзіі, якая не падпадае пад статус copyleft.
Свабоднымі матэрыяламі таксама з'яўляюцца публікацыі пад пэўнымі ліцэнзіямі Creative Commons, якія не абмяжоўваюць іх свабоднае выкарыстанне і мадыфікацыю.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]У Сеціве
[правіць | правіць зыходнік]- Вызначэнне «свабоднага твору культуры» (англ.)