Directory

Назоўнік — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Назоўнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыклады
  • Работа ня воўк, у лес не ўцячэ.
  • Перадайце цукар, калі ласка!
  • Аляксандар Лукашэнка ня першы прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь.

Назо́ўнік — часьціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытаньні «хто?», «што?». У сказах могуць зьяўляцца дзейнікам, дапаўненьнем, радзей — выказьнікам, акалічнасьцю ды азначэньнем. Назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя і неасабовыя, канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.

Назоўнік у беларускай мове адрозьніваецца паводле роду (мужчынскі, жаночы, ніякі), ліку (адзіночны, множны) ды склону (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны, дадаткова — клічны). Дадаткова маюць тры скланеньні: першае, другое, трэцяе.

Могуць уступаць у сэнсава-сынтаксічныя сувязі зь іншымі словамі ў сказе і ўтвараць адпаведныя тыпы словазлучэньняў[1].

Назоўнік як часьціна мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоўнік — часьціна мовы. Да гэтай часьціны адносяцца назвы:

Усе гэтыя словы маюць якасьць агульным для іх значэньня — прадметнасьць[a]. Граматычным сродкам выражэньня прадметнасьці зьяўляюцца:

  • род,
  • лік,
  • склон.

У сказе назоўнік часьцей бывае дзейнікам, або дапаўненьнем. Прыклад:
Усьміхаліся першыя зоркі і вечар расінкі растрос. (Я. Пушча)
Цяпер салодкія маліны свае галовы хіляць ніц. (П. Глебка)
Назоўнік у сказе можа быць таксама выказьнікам, азначэньнем, акалічнасьцю:
І ўсё ж такі акіян — гэта шчодрасьць бяз краю. (М. Танк)
Словы Антаніны Міхайлаўны балюча адгукнуліся ў сэрцы Лабановіча. (Я. Колас)
А пад гарой Дняпровы хвалі зь вясны да восені шумяць. (Я. Купала)
Назоўнікам звычайна выражаецца зваротак:
Беларусь, я твой воін й адданы сын! (П. Панчанка)
Ой ты, месяц, любы дружа, паплыві на мора. (А. Русак)

Лексіка-граматычныя разрады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У назоўнікаў выдзяляюць наступныя разрады:

  • Агульныя й уласныя
  • Канкрэтныя й абстрактныя
  • Адушаўлёныя й неадушаўлёныя
  • Зборныя й рэчыўныя.

Агульныя назоўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя назоўнікі — гэта назвы цэлых злукаў (сукупнасьцяў) аднародных прадметаў, зьяваў, паняцьцяў:

Уласныя назоўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уласныя назоўнікі даюць імя адной асобе, жывёле ці прадмету:

Канкрэтныя назоўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канкрэтнымі назоўнікамі называюць назвы прадметаў, што існуюць у навакольнай рэчаіснасьці:

Абстрактныя назоўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да абстрактных назоўнікаў належаць назоўнікі, якія абазначаюць назвы пачуцьцяў, дзеяньняў, станаў, якасьцяў:

  • чэсьць, страх, назіраньне, сьмеласьць, чырвань.

Адушаўлёныя назоўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць назвы жывых істот — людзей, зьвяроў, птушак, рыб, насякомых:

Неадушаўлёныя назоўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неадушаўлёныя назоўнікі — назвы прадметаў, якія не адносяцца да жывых істот:

Зборныя назоўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасьць аднародных прадметаў як адно цэлае:

  • чалавецтва, моладзь, агародніна, лісьце, карэньне, калосьсе, бярэзьнік.

Рэчыўныя назоўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэчыўнымі назоўнікамі зьяўляюцца назоўнікі, якія абазначаюць назвы рэчываў аднароднага стану:

Большасьць назоўнікаў маюць два лікі — адзіночны (горад, вуліца, акно) й множны (гарады, вуліцы, вокны). Адзіночны й множны лік маюць канкрэтныя назоўнікі. Яны зьмяняюцца па ліках. Бываюць назоўнікі, якія ня могуць зьмяняцца па ліках. Такія назоўнікі маюць або толькі адзіночны, або толькі множны лік.

Да назоўнікаў, якія заўсёды ўжываюць адзіночны лік, адносяцца:

Да назоўнікаў, якія маюць толькі множны лік, адносяцца назвы:

  • парных і непадзельных прадметаў: грудзі, дзьверы, акуляры, лейцы, нажніцы
  • рэчываў ці вырабаў: духі, дрожджы, касэрвы, крупы, каноплі
  • адрэзкаў часу: суткі, канікулы, прыцемкі
  • дзеяньняў, гульняў, народных звычаяў: выбары, шахматы, гарадкі, дажынкі, дакопіны, вячоркі

Множны лік маюць некаторыя земскія ўласныя назвы: Баранавічы, Дубкі, Самойлавічы, Альпы, Хібіны.

Кожны з назоўнікаў адзіночнага ліку належыць да аднаго з трох родаў:

  • мужчынскі род (родны край, мой дзядуля, гэты падручнік, той шлях)
  • жаночы род (родная краіна, мая бабуля, гэта кніга, тая дарога)
  • ніякі род (птушаня, гальлё, акно)

Ёсьць яшчэ назоўнікі, якія належаць да агульнага роду:
гэты сьведка і гэта сьведка,
круглы сірата і круглая сірата,
наш ціхоня і наша ціхоня.

Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі:

Да жаночага роду адносяцца назоўнікі:

Да ніякага роду адносяцца назоўнікі:

  • з канчаткамі (-о), (-ё), (-а), (-е): акно, гальлё, збожжа, зерне
  • назоўнікі на (-мя): полымя, семя, імя
  • назвы маладых істот: цяля, птушаня, зубраня, ягня, кацяня.

Роды нескланяльных назоўнікаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Роды нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжаньня вызначаюцца наступным чынам:

  • да мужчынскага роду адносяцца назвы асобаў, жывёл і птушак мужчынскага полу: ваенны аташэ, кітайскі кулі, вялікі шымпанзэ, ружовы фламінга, маленькі калібры
  • да жаночага роду адносяцца назвы асобаў жаночага полу: мадам, місіс, фраў
  • да ніякага роду адносяцца назвы неадушаўлёных прадметаў: новае атэлье, воднае пола, прасторнае фае, аўтарытэтнае журы

Род нескланяльных уласных назоўнікаў вызначаецца на аснове роду агульнага назоўніка:

Род нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў вызначаецца па апорнаму слову:

  • мужчынскі род: ГВК (гарадзкі выканаўчы камітэт)
  • жаночы род: БНР (Беларуская Народная Рэспубліка)

Назоўнікі, што ўжываюцца толькі ў множным ліку роду ня маюць: сані, шашкі, Смалявічы, Карпаты.

Скланеньні назоўнікаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе назоўнікі ў беларускай мове маюць тры скланеньні:

  • Першае скланеньне
  • Другое скланеньне
  • Трэцьцяе скланеньне

Назоўнікі Першага скланеньня. Правапіс іх склонавых канчаткаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоўнікі Першага скланеньня ў давальным і месным склонах маюць аднолькавыя канчаткі:

  • '-е' пішацца ў словах, якія ў пачатковым выглядзе маюць цьвёрдую аснову; цьвёрды зычны пры гэтым чаргуецца зь мяккім, г, х пераходзяць адпаведан ў з, с: брыгада — брыгадз-е, у брыгадз-е, радзіма — радзім-е, на радзім-е, дарога — дароз-е, на дароз-е, страха — страс-е, на страс-е,
  • '-ы' пішацца пасьля зацьвярдзелых зычных і к, якое пераходзіць у ц: сястра — сястр-ы, аб сястр-ы, задача — задач-ы, у задач-ы, траўка — траўц-ы, на траўц-ы
  • '-і' пішацца пасьля мяккіх зычных: майстэрн-я — майстэрн-і, у майстэрн-і, парты-і [партый-і], армі-і [армій-і]
  • '-э' пішацца пад націскам пасьля ц: рака — рац-э́, на рац-э́, шчака — шчац-э́, на шчац-э́.
  • У творным склоне назоўнікі Першага скланеньня маюць пад націскам канчаткі '-ой', '-ою', '-ёй', '-ёю': вад-о́й, вад-о́ю, сястр-о́й, сястр-о́ю, сямь-ё́й, сямь-ё́ю; не пад націскам — '-ай', '-аю', '-яй', '-яю': брыгад-ай, брыгад-аю, дарог-ай, дарог-аю, майцстэрн-яй, майстэрн-яю.

Назоўнікі Другога скланеньня. Правапіс іх склонавых канчаткаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоўнікі Другога скланеньня залежыць ад асновы, націску, адушаўлёнасьці — неадушаўлёнасьці (В. скл.), значэньня слова (Р. скл.).
У родным склоне назоўнікі Другога скланеньня маюць канчаткі '-а', '-я', '-у', '-ю'. Канчатак '-а', '-я' маюць:

  • адушаўлёная назоўнікі: чалавек-а, ален-я, камар-а
  • назвы існуючых прадметаў: стал-а, сшытк-а, мэдал-я
  • назвы ўстаноў, грамадаў, пааселішчаў: інстытут-а, прадпрыемств-а, горад-а, Гомел-я
  • назвы навуковых зьяваў і адзінак вымярэньня: дзеяслов-а, квадрат-а, мэтр-а, рубл-я, вольт-а
  • назоўнікі ніякага роду: акн-а, сонц-а, гальл-я, калосьс-я

Канчатак '-у', '-ю' маюць назоўнікі, што абзначаюць:

  • неіснуючыя прадметы: розум-у, подзьвіг-у, настро-ю, капіталізм-у.
  • зборныя прадметы, рэчывы: лес-у, сьнег-у, цукр-у, ча-ю, бэнзін-у, азот-у, натры-ю
  • зьявы прыроды, падзеі: ветр-у, даждж-у, агн-ю, галалёд-у, прыезд-у
  • прасторавыя і часавыя словы: шлях-у, луг-у, кра-ю, пэрыяд-у, час-у
  • назоўнікі ў складзе ўстойлівых выразаў: не да твар-у, ня даць мах-у, па мал-у

У творным склоне назоўнікі Другога скланеньня маюць канчаткі:

  • пад націскам '-ом', '-ём': байц-о́м, акн-о́м, гальл-ё́м, руча-ё́м
  • не пад націскам пасьля цьвёрдых і зацьвярдзелых зычных — '-ам': сусе́д-ам, ле́с-ам, со́нц-ам, пасьля мяккіх — -ем: ву́чн-ем, геро́-ем, зада́ньн-ем

У месным склоне назоўнікі Другога скланеньня могуць мець канчаткі '-е', '-і', '-ы', '-у', '-ю':

  • '-е' маюць прадметы неадушаўлёныя зь цьвёрдаю асноваю і на г, х (пры тым цьвёрды зычны пераходзіць у мяккі, а г, х — у з, с): лес-у — у лес-е, агарод-у — на агародз-е, жыта — у жыц-е, бераг — на бераз-е, кажух — у кажусе
  • '-і' пішацца ў назоўнікаў зь мяккаю асноваю: на кан-і, на пол-і, на гальл-і, у выра-і [ вырай-і ]
  • '-ы' пішацца пасьля зацьвярдзелых зычных: на зубр-ы, у гараж-ы, у вядр-ы
  • '-у', '-ю' маюць назоўнікі, што абазначаюць асобаў: пры сусед-у, кавал-ю, геро-ю, назоўнікі з асноваю на г, к, х (калі няма чаргаваньня): на раг-у, у пяск-у, на шлях-у, а таксама назоўнікі ў складзе ўстойлівых выразаў: на хад-у, на лят-у, на від-у, на лад-у. Слова малако мае націскна канчатак '-э' — у малацэ́.

Назвы паселішчаў на '-оў', '-аў', '-еў', '-ёў', '-ын', '-ін' скланяюцца, як агульныя назоўнікі зь цьвёрдаю асноваю:

  • творны склон — Рагачов-ам, Лоев-ам, Шчучын-ам, Драбін-ам,
  • месны склон — у Рагачов-е, Лоев-е, Шчучын-е

Прозьвішчы віду Лужанін, Пятроў, Якаўлеў, Жураўлёў у творным склоне маюць канчатак '-ым': Лужанін-ым, Пятров-ым, Якаўлев-ым, Жураўлёв-ым. Прозьвішчы заходняга паходжаньня віду Дарвін, Вірхаў перадаюцца ў творным склоне канчаткам '-ам': Дарвін-ам, Вірхав-ам.

Назоўнікі Трэцьцяга скланеньня. Правапіс іх склонавых канчаткаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У родным, давальным і месным склонах назоўнікі Трэцьцяга скланеньня маюць аднолькавыя канчаткі. Канчатак -і пішацца пасьля мяккіх і цьвёрдых зычных (цьвёрды пры гэтым чаргуецца зь мяккім): рун-і, радасьц-і, любов-і, вэрф-і; -ы — пасьля зацьвярдзелых зычных: поўнач-ы, ціш-ы.
У творным склоне пасьля зацьвярдзелых зычных пішацца '-у': поўначч-у, цішш-у, пасьля мяккіх — -ю: руньн-ю, радасьц-ю. Канчатак '-ю' маюць і назоўнікі з асноваю на б, п, ф, м, р, ў (гэтыя гукі ня могуць падаўжацца): Обью, Кемью, вэрфью, любоўю. Апошні зычны асновыпадаўжаецца тады, калі ён стаіць пасьля галоснага: ночч-у, руньн-ю, сувязьз-ю, моладзьдз-ю. У словах радасьць, аповесьць, любоў падаўжэньне не бывае: радасьц-ю, аповесьц-ю, любоў-ю.

Рознаскланяльныя назоўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца назоўнікі — назвы маладых істот: дзіця, цяля (-ё), птушаня ('-ё') і назоўнікі імя, племя, стрэмя.
Назвы маладых істот у родным, давальным і месным склонах маюць устаўку '-яц-' і канчаткам '-і' (як назоўнікі трэцьцяга скланеньня): дзіцяц-і, цяляц-і, птушаняц-і; у творным склоне яны ўжываюцца без устаўкі і маюць канчатак '-ём' (як назоўнікі Другога скланеньня): дзіц-ём, цял-ём, птушан-ём.
Назоўнікі ніякага роду імя, племя, стрэмя пры скланеньні набываюць устаўку '-ен-'. Без устаўкі яны зьмяняюцца як назоўнікі Другога скланеньня: імя — імю, імем, племя — племю, племем. Пры наяўнасьці '-ен-' яны маюць такія ж канчаткі, як і назвы маладых істот: у родным, давальным і месным склонах '-і' (імені, племені), у творным — '-ем' (іменем, племенем).
Да рознаскланяльных можна аднесьці назоўнікі мужчынскага роду з канчаткам '-а' ('-я') бацька, мужчына, старшыня, а таксама агульнага роду плакса, забіяка, ціхоня, калі яны абазначаюць асобаў мужчынскага полу. Гэтыя словы ў родным і вінавальным склонах маюць канчаткі назоўнікаў жаночага роду (Першае скланеньне): мужчын-ы, бацьк-і, старшын-і, плакс-ы, ціхон-і; мужчын-у, бацьк-у, старшын-ю, плакс-у, ціхон-ю. У творным склоне іх канчатак залежыць ад асновы і націску: мужчы́н-ам, ба́цьк-ам, дзя́дул-ем, ціхо́н-ем, але Кузьм-о́ю, старшын-ё́ю, судзьдз-ё́ю. Ад асновы і націску залежыць таксама канчаткі давальнага і меснага склонаў: мужчы́на — мужчы́н-у, пры мужчы́н-у, ба́цька — ба́цьк-у, пры ба́цьк-у, але Кузьма́ — Кузьм-е́, аб Кузьм-е́, старшыня́ — старшын-ю́, пры старшын-і́.
Прозьвішча на '-а' ('-я') скланяюцца, як назоўнік агульнага роду. Калі носьбітам прозьвішча зьяўляецца асоба жаночага полу, яно мае канчаткі Першага скланеньня: з Марыяй Сарокай, Аленай Журавінкай, Жэняй Пратасеняй. Калі ж прозьвішча належыць асобе мужчынскага полу, яно скланяецца, як назоўнік мужчынскага роду з канчаткам '-а' ('-я'): зь Іванам Сарокам, Алесем Рыбкам, Жэнем Пратасенем.

Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў у множным ліку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У множным ліку назоўнікі ўсіз трох скланеньняў маюць аднолькавыя канчаткі.
У назоўным склоне — '-ы' (вербы, дажджы, браты, вокеы, рэчы), '-і' (хвоі, вучні, здарэньні, далоні, берагі, рукі), '-е' (віцяблянін — віцябляне, грамадзянін — грамадзяне). Пры ўтварэньні слова множнага ліку ў асобных назоўніках назіраецца чаргаваньне апошняга зычнага: сусед — суседзі, вуха — вушы, вока — вочы.
У родным склоне назоўнікі розных скланеньняў маюць канчаткі '-оў' ('-ёў'), '-аў' ('-яў'): вербаў, вучняў, здарэньняў, дажджоў, вокнаў, рэчаў. Канчатак '-аў' ('-яў') маюць тыя назоўнік Першага скланеньня, аснова каторых канчаецца зьбегам зычных: тундры — тундраў, кроквы — крокваў, кроплі — кропляў. У асобных назоўнікаў жаночага роду могуць быць некалькі скланеньняў канчаткаў роднага склону: сясьцёр і сёстраў, бяроз і бярозаў, яблынь і яблыняў. Назоўнікі Першага скланеньня на '-ыя', '-ія' ня маюць канчаткаў: станцыя [станцый-а] — станцый, лінія [ліній-а] — ліній, аўдыторыя [аўдыторый-а] — аўдыторый. Ня маюць канчаткаў і іншыя назоўнікі: рук, ног, дарог, зорак, ластавак, кароў.
У назоўніках на '-ня' ў родным склоне множнага ліку пішацца мяккі знак: вішань, песень, соцень.
Некаторыя назоўнікі ў родным склоне множнага ліку маюць націскны канчатак '-эй', ('-ей'): нач-э́й, касьц-е́й, гус-е́й, мыш-э́й (Трэцьцяе скланеньне), вуш-э́й, пляч-э́й, гасьц-е́й (Другое скланеньне), а таксама дзяц-е́й. Назоўнік грошы мае канчатак '-ай': грош-ай.
Канчаткі вінавальнага склону неадушаўлёных назоўнікаўсупадаюць з канчаткамі назоўнага (паставілі сталы, пабудавалі заводы), адушаўлёных — з канчаткам роднага склону: адзначыць ударнік-аў, сустрэць таварыш-аў, накарміць кароў, цялят.
У давальным, творным і месным склонах назоўнікі множнага ліку маюць адпаведна канчаткі:

  • '-ам' ('-ям'): верб-ам, хво-ям, вучн-ям, вокн-ам, рэч-ам, здарэньн-ям
  • '-амі' ('-ямі'): верб-амі, вучн-ямі, вокн-амі, рэч-амі, здарэньн-ямі
  • '-ах' ('-ях'): на верб-ах, пры вячн-ях, на вокн-ах, у рэч-ах, аб здарэньн-ях.

У назоўніках плечы, вочы, дзьверы, грошы ў творным склоне маюць канчатак '-ыма': плячыма, вачыма, дзьвярыма, грашыма.

Нескланяльныя назоўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоўнікі іншамоўнага паходжаньня, якія не зьмяняюцца па склонах і ня маюць склонавых канчаткаў, зьяўляюцца нескланяльнымі. Склон такіх назоўнікаў вызначаецца па іх сувязі зь іншымі словамі ў сказе: былі ў кіно (М. скл.), ружовы флямінга (Н. скл.), у новае дэпо (В. скл.), на сёмай авэню (М. скл.), з ваенным аташэ (Т. скл.).
Да нескланяльных назоўнікаў адносяцца:

  • усе агульныя назоўнікі іншамоўнага паходжаньня, аснова якіх канчаецца галосным гукам: аятала, амплюа, дэнды, журы, лібрэта, таксі
  • уласныя назоўнікі (імёны, прозьвішчы, земскія назвы) іншамоўнага паходжаньня на галосны: Робэрт Кіясакі, Джардана Бруна, Гётэ, Фрунзэ, Марока, По, Чылі
  • прозьвішчы на зычны гук, калі іх носьбітамі зьяўляюцца асобы жаночага полу: у Веры Макаёнак, з Надзеяй Гілевіч, пры Ніне Кісель, а таксама прозьвішчы на '-о': Крайко, Гурло, Драко, Дубо
  • складанаскарочаныя словы, якія складаюцца з пачатковых знакаў: (паведамленьне) БелаПАН, (навучэнец) ГДУ, (месты) РБ.

Не зьмяняецца па склонах назоўнік маці.

Правапіс некаторых уставак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры напісаньні ўставак (суфіксаў) '-ак' ('-ачак') і '-ык' ('-ычак'), '-чык'. Калі пры зьмяненьні слова галосны ва ўстаўцы выпадае, то трэба пісаць а: гарошак — гарошку, вяночак — вяночкі, пянёчак — на пянёчку, калі ж не выпадае, то пішацца -ы: ветрык — ветрыку, кошык — кошыка, акрайчык — акрайчыка, чамаданчык — у чамаданчыку.
Устаўка '-ачк-' у назоўніках пішацца пасьля цьвёрдых і зацьвярдзелых зычных: вудачка, лямпачка, галовачка, Верачка, сьцежачка, рэчачка, дочачка, а '-ечк-' — пасьля мяккіх: зязюлечка, бабулечка, Пецечка, Зосечка.
Мяккі знак перад памяншальна-ласкавымі ўстаўкамі пішацца тады, калі ўтваральная аснова канчаецца на мяккі н: рэмень — раменьчык, струмень — струменьчык, песьня — песень — песенька, яблыня — яблынь — яблынька.
Словаўтваральныя ўстаўкі '-ец', '-авец', '-івец', '-цель' пішуцца зь літарай 'е': палахлівец, афарміцель, глушыцель.
Знак я пішацца ва ўстаўках: '-яч', '-ялк-', '-язь', '-ядзь': дзяяч, сеялка, дробязь, роўнядзь.
У назоўніках утвораных з пры дапамозе ўстаўкі '-ств-' ('-зтв-'), зычныя ц, т, ч, к у спалучэньні з устаўкаю 'с' на пісьме перадаюцца праз ц: купец — купецтва, брат — брацтва, ткач — ткацтва, мастак — мастацтва.
Каранёвае д перад устаўкаю '-зтв-' захоўваецца: грамадзтва, суседзтва.
Гукі г, ж, х, ш перад устаўкаю '-ств-' выпадаюць: многа — мноства, прыгожа — прыгоства, хораша — хараство, Чэхія — чэскі.

  1. ^ Граматычнае значэньне прадметнасьці, якое ўласьціва ўсім назоўнікам, уключае ў сабе ня толькі назвы сапраўдных прадметаў (стол, конь), але й назвы неіснуючых у жыцьці зьяваў (справядлівасьць, воля)
  2. ^ Або па іншаму з нулявым канчаткам
  3. ^ Або па іншаму з нулявым канчаткам
  1. ^ А. І. Наркевіч Назоўнік // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 128
  • Жыдовіч М. А. Ч. 1. Адзіночны лік. // Назоўнік у беларускай мове. — Мн.: Выдавецтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1969. — 229 с. — 1300 ас.
  • Наркевіч А. І. Назоўнік. Грамат. катэгорыі і формы. — Мн.: Выд-ва БДУ ім.У.І.Леніна, 1976. — 248 с. — 1000 ас.
  • Сямешка Л. І., Шкраба І. Р., Бадзевіч З. І. Курс беларускай мовы. — Мн.: Універсітэцкае, 1996. — ISBN 985-09-0043-1
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. — Мінск: Універсітэцкае, 1987. — 333 с. — 3780 ас.