Аляксандар Купрын
Аляксандар Купрын | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 жніўня (7 верасьня) 1870[1][2][3] |
Памёр | 25 жніўня 1938[1][4][5][…] (67 гадоў) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Лізавета Гейнрых[d] |
Дзеці | Ксенія Купрына[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, лётчык, навэліст, сцэнарыст, паэт, дзіцячы пісьменьнік, празаік, навэліст |
Гады творчасьці | 1889 — 1934 |
Жанр | апавяданьне, аповесьць[d], нарыс[d], фэльетон[d], публіцыстыка і фантастыка[d] |
Мова | расейская мова[6][3] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Аляксандар Іванавіч Купрын (па-расейску: Александр Иванович Куприн; 26 жніўня (7 верасьня) 1870, Нараўчат, Пензенская губэрня — 25 жніўня 1938, Ленінград) — рускі пісьменьнік. Прозьвішча Купрын паходзіць ад назвы рэчкі ў Тамбоўскай губэрні — Купры.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 26 жніўня (7 верасьня н.с.) 1870 году ў вёсцы Нараўчат Пензенскай губэрні ў сям’і дробнага чыноўніка, які памёр праз год пасьля нараджэньня сына. Маці (са старажытнага роду татарскіх князёў Куланчакавых) пасьля сьмерці мужа пераехала ў Маскву, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва будучага пісьменьніка. З шасьці гадоў хлопчык быў аддадзены ў Маскоўскі Разумоўскі пансіён (сіроцкі), адкуль выйшаў у 1880 годзе. У той жа год паступіў у Маскоўскую вайсковую гімназію, пазьней ператвораную ў Кадэцкі корпус. Пасьля заканчэньня вучэньня працягнуў вайсковую адукацыю ў Аляксандраўскім вайсковым вучылішчы (1888—1890). Пасьля апіша сваё «вайсковае юнацтва» ў аповесьцях «На пераломе (Кадэты)» і ў рамане «Юнкера». Ужо тады марыў стаць «паэтам або раманістам».
Першым літаратурным досьведам Купрына былі вершы, якія засталіся ненадрукаванымі. Першы твор, які ўбачыў сьвет, — апавяданьне «Апошні дэбют» (1889).
Скончыўшы ў 1890 годзе скончыўшы вайсковае вучылішча, Купрын ў чыне падпаручніка быў залічаны ў пяхотны полк, які стаяў ў Падольскай губэрні. Афіцэрскае жыцьцё, якое ён вёў на працягу чатырох гадоў, дала багаты матэрыял для яго будучых твораў. У 1893—1894 у пецярбурскім часопісе «Рускае багацьце» выйшлі яго аповесьць «Упоцемку» і апавяданьні «Месяцавай ноччу» і «Дазнаньне». У 1894 Купрын выйшаў у адстаўку і пераехаў у Кіеў, ня маючы ніякай грамадзянскай прафэсіі і маючы малы жыцьцёвы досьвед. У наступныя гады шмат вандраваў па Расеі, зьмяніў мноства прафэсій, прагна назапашваў жыцьцёвыя ўражаньні, якія сталі асновай яго будучых твораў.
У 1890-я апублікаваў нарыс «Юзаўскі завод» і аповесьць «Малох», апавяданьні «Лясная глуш», «Пярэварацень», аповесьці «Алеся» і «Кэт» («Прапаршчык армейскі»).
Адрасы ў Санкт-Пецярбургу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 06. — 07.1893 году — прыбытковы дом П. І. Ліхачова — Неўскі праспэкт, 66;
- Другая палова 11. — Сярэдзіна 12.1901 году — гасьцініца «Пале Райяль» — Пушкінская вуліца, 20;
- Сярэдзіна 12.1901 — пачатак 02.1902 году — дом А. С. Вагенгейма — Неўскі праспэкт, 67, кв. 5;
- Пачатак — канец 02.1902 году — прыбытковы дом В. А. Беразоўскага — Праабражэнская вуліца, 34;
- Канец 02. — Канец 04.1902 году — дом І. Ф. Хрэнава — Басэйная вуліца, 35;
- Канец 04.1902 — пачатак 02.1907 году — прыбытковы дом А. В. Глазавай — Разьежджая вуліца, 7, кв. 2;
- Канец 12.1910 — пачатак 02.1911 году — кватэра Ф. Д. Бацюшкава — набярэжная ракі Фантанкі, 133;
- Сярэдзіна 12.1937 году — кватэра А. І. Катунь (вуліца Марата, 10, кв. 3);
- Канец 12.1937 — пачатак 06.1938 году — «Дом спецыялістаў» — Лясны праспэкт, 61, кв. 213
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алеся: (апавяданьне) / А. Купрын. — Вільня : «Віленскае выдавецтва» Б. А. Клецкіна, Беларускі аддзел, 1923. — 83 с.
- Выбраная проза / Іван Бунін, Аляксандр Купрын. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 586, [2] с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Питляр Э. Х., Питляр И. А. Куприн // Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
- ^ Куприн Александр Иванович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век (рас.) / под ред. О. В. Богданова
- ^ а б Куприн Александр Иванович // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
- ^ а б в Куприн Александр Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Aleksandr Ivanovich Kuprin // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Kuprin, Aleksandr Ivanovič // CONOR.SI